Please use this identifier to cite or link to this item: http://elib.institutemvd.by/handle/MVD_NAM/7728
Title: Падман як сацыяльна прымальная інфармацыйная практыка
Authors: Венідзіктаў, Сяргей
Issue Date: 2023
Publisher: Установа адукацыі «Магілёўскі інстытут Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь»
Abstract: У артыкуле аналізуюцца прычыны скажэння інфармацыі ў прасторы публічнай камунікацыі, разглядаюцца аб’ектыўныя і суб’ектыўныя ўмовы няпоўнай адпаведнасці прадукцыі сродкаў масавай камунікацыі крытэрыям аб’ектыўнасці і паўнаты. У якасці істотнага фактару зніжэння аб’ектыўнасці медыяпаведамленняў называецца мова камунікацыі, яе лексічная і псіхалінгвістычная структура. З псіхалагічнага пункту гледжання схільнасць да свядомага скажэння інфармацыі ў вербальнай і невербальнай формах уяўля-ецца ў якасці асаблівасці асобы, у якой вылучаюцца матывацыйны, кагнітыўныя і дзейсныя кампаненты. Адзначана, што кагнітыўнае скажэнне рэальнасці пад-мацоўваецца феноменамі, звязанымі са схільнасцю аўдыторыі да селектыўнага ўспрымання (палярызацыя поглядаў, з’явы стойкасці перакананняў, першаснасці, ілжывай карэляцыі). Аўтар прыходзіць да высновы: ва ўмовах суб’ектывізацыі публічнага дыскурсу, змены анталагічнай парадыгмы дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі, зліцця медыйнай прасторы і сферы палітычнай актыўнасці, ператварэння інфармацыйнага прадукту ў асноўны эканамічны рэсурс на першы план выходзяць фактары скажэння інфармацыі, якія маюць асобасны характар.
Description: Венідзіктаў, С. Падман як сацыяльна прымальная інфармацыйная практыка / С. Венідзіктаў // Thesaurus : зб. навук. пр. / Магілёўскі інстытут МУС. ‒ Магілёў, 2023. ‒ Вып. 12 : Выклікі XXI стагоддзя. ‒ С. 25‒34.
URI: http://elib.institutemvd.by/handle/MVD_NAM/7728
Appears in Collections:T H E S A U R U S. Выпуск XII. «ВЫКЛІКІ XXI СТАГОДДЗЯ» (Магілёў 2023 г.)

Files in This Item:
File Description SizeFormat 
Venidiktov.pdf254.53 kBAdobe PDFView/Open


Items in DSpace are protected by copyright, with all rights reserved, unless otherwise indicated.